Гарадзец (Быхаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзец.
Гарадзе́ц[1] (трансліт.: Haradziec, руск.: Городец) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавета. Размешчана за 16 км на захад ад Быхава, за 67 км ад Магілёва, каля ракі Грэза. 745 жыхароў[2], 293 двары[2].
Гісторыя
Рэч Паспалітая
Вядома з 16 ст. як мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1758 г. у Быхаўскім графстве, уласнасць памешчыка: 155 жыхароў мужчынскага полу, 60 двароў, карчма, млын, пякарня, 2 бровары. Непадалёку быў фальварак.
Расійская імперыя
Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай, вёска з 1772 г. адышла да Расійскай імперыі. У 1780 у Быхаўскім павеце: 514 жыхароў, 69 двароў, царква (у 1802 годзе пабудавана новая драўляная). З 1842 г. дзейнічала гарбарня. У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1889 годзе навучалася 30 хлопчыкаў, у 1907 годзе — 118 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак. У 1880 г. у вёсцы 618 жыхароў, 96 двароў. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім промыслам. Дзейнічала бальніца. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы 921 жыхар, 148 двароў; цэнтр воласці Быхаўскага павета. Дзейнічалі 2 ветракі, кузня, крама, піцейны дом, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе было 966 жыхароў, 165 дамоў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з лютага па лістапад 1918 г. вёска акупіравана германскімі захопнікамі.
СССР
Пасля вызвалення створана працоўная школа 1-й ступені. У пачатку 1920-х гадоў у вёсцы дзейнічае майстэрня па рамонце сельскагаспадарчага інвентару. З 20.8.1924 да 11.4.1960 і з 5.4.1963 цэнтр сельсавета ў Быхаўскага раёна. У 1924 годзе створана сельскагаспадарчая камуна. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога».
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1060 чалавек у 303 дварах[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 26 ліпеня 1943 года гітлераўцамі было спалена 297 двароў, забіта 460 чалавек[3]. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінула 50 вяскоўцаў.
Пасля вайны вёска адбудавана. З 1962 г. цэнтр саўгаса «Спадарожнік», з 1963 г. цэнтр сельсавета ў Быхаўскім раёне. У 1970 годзе 783 жыхары. 280 двароў. У вёсцы сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, 2 магазіны.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Гарадзецкага сельсавета[4].
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1758 — 155 муж.; 1780 — 514 чал.
- XIX стагоддзе: 1880 — 618 чал.; 1897 — 921 чал.
- XX стагоддзе: 1909 — 966 чал.; 1919 — 1172 чал.; 1926 — 1262 чал.; 1941 — 1060 чал.; 1970 — 783 чал.; 1990 — 745 чал.[5]; 1996 — 797[6] чал.
Інфраструктура
У Гарадцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Выбітныя ўраджэнцы
Памятныя мясціны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 1990 год.
- 1 2 Городец (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (руск.)
- ↑ Удальцоў В. Гарадзец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 471.
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 39. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Horodec (9) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 578.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.