Гарадок (Львоўская вобласць)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадок. Гарадок (укр.: Городо́к) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна. Размешчаны на рацэ Верашчыца, левым прытоку Днястра, за 25 км ад Львова.
Гісторыя
Пачатак горада сягае ў перыяд Кіеўскай Русі. Размешчаны ён быў на шляху паміж двума ключавымі цэнтрамі Галіцкага княства — Пярэмышлем і Звянігарадам. Інтэнсіўна развіваўся таксама і ў эпоху Галіцка-Валынскага княства, спалучаючы Пярэмышль з новай сталіцай княства — Львовам.
Упершыню Гарадок узгадваецца ў Галіцка-валынскім летапісе ў 1213 г. як добра ўмацаваны горад Галіцкага княства, абшчына якога магла весці ўласную палітыку ў дачыненні да князя і прымаць актыўны ўдзел у дзяржаўным жыцці. У летапісе гаворыцца, што горад вядомы далёка на ўсход як цэнтр гандлю соллю, а таму называўся “Гарадок сольны” або “Саляной Гарадок”. У навуковай літаратуры горад часам называюць “Галіцкі Гарадок” або “Гарадок пад Львовам”.
У 1772 г. Галічына была далучана да Габсбургскай манархіі. Праз суцэльнае бездарожаж таго ж года праз Гарадок было пачата будаўніцтва імперскага гасцінца, які злучыў з Венай Львоў, у 1773 г. адкрыта паштовая станцыя, а з 1775 г. — рух дыліжансаў. Усе маёнткі Гарадоцкага староства і сам Гарадок перайшоў ва ўласнасць дзяржавы. Тады ж аўстрыйскі ўрад прадаў шмат сеў польскім і нямецкім каланістам. На землях Гарадоцкага староства пасяліліся нямецкія каланісты, якія ў 1786 г. утварылі калонію «Фордэрберг». У 1789 г. пачала дзейнічаць школа з нямецкай мовай выкладання. Украінская пачатковая школа была адкрыта ў 1842 г..
У 1867 г. Гарадок стаў павятовым цэнтрам, дзе да 1918 г. працавалі павятовы суд, падатковае упраўленне, школьная акруговая рада. Горад не меў буйных прадпрыемстваў. На гэты перыяд дзейнічалі гарбарня, млын, мылаварня, 3 маслабойні, фабрыкі соды і сельскагаспадарчых угнаенняў і «вапнярка». У 1890 г. ў горадзе было 2870 дамоў. У іх пражывала 10,116 тыс. чал., з іх у сельскай гаспадарцы працавалі 4,264 тыс. чалавек, займаліся рамяством — 3, 677 тыс., гандлем — 856 чал., разумовай працай — 342 чал.
Гаспадарчае таварыства ў 1883 г. арганізавала ў Гарадку сельскагаспадарчую школу. Да Першай сусветнай вайны ў Гарадку месціўся другі дывізіён 6-га палка драгунаў аўстра-венгерскай арміі (штаб у Пярэмышлі). У час вайны ў 1914 г. на ваколіцах Гарадка адбылася вядомая ў гісторыі бітва паміж аўстра-венгерскімі і расійскімі войскамі. Паражэнне аўстрыйскіх войскаў дала магчымасць расійскай арміі завяршыць захоп Галічыны, падысці да Карпатам. Аўстрыйская ўлада вярнулася ў горад у 1915 г.
У міжваенны час - у складзе Другой Рэчы Паспалітай, у 1939-1991 гг. (за выключэннем перыяда нямецкай акупацыі) - у складзе УССР, з 1991 г. - незалежнай Украіны.
Помнікі архітэктуры
- Царква святога Мікалая са званіцай (1510 г.).
- Царква Святога Духа.
- Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1633 г.)
- Царква св. Яна Хрысціцеля (1754 г.).
- Касцёл Узвышэння Крыжа са званіцай (ΧV–ΧX ст.).
- Званіца (ΧVΙΙΙ ст).
- Свята-Праабражэнскі манастыр (XV-XX ст.)
- Млын (пачатак ΧVΙ ст.).
- Ратуша.
Зноскі
- ↑ http://database.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2021/zb_chuselnist%202021.pdf — Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна (Львоўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.