wd wp Пошук:

Гаранскі сельсавет (Мінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гаранскі сельсавет.

Гара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Наваселле.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навадворскага і Траскоўшчынскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Гарані. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Мінскага раёна. 6 снежня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Наваселле[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5555 чалавек[3], з іх 92,8 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского районного Совета депутатов от 6 декабря 2019 г. № 136 Об установлении административного центра Горанского сельсовета Минского района(недаступная спасылка)
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be