Гарышні Плаўні
Гарышні Плаўні[1] (укр.: Горі́шні Пла́вні) — горад абласнога значэння у Палтаўскай вобласці Украіны на рацэ Дняпро каля Кам’янскага вадасховішча. З’яўляецца самым маладым горадам вобласці і адным з яе найбуйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў.
Агульная характарыстыка
Афіцыйная дата заснавання - 29 лістапада 1960 г., 24 красавіка 1972 г. пасёлак атрымаў статус горада, а 6 красавіка 1977 г. стаў горадам абласнога падпарадкавання, 16 красавіка 2019 г. - цэнтрам новастворанай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады. Адлегласць ад горада да абласнога цэнтра (Палтавы) па чыгунцы складае 110 км, аўтадарогамі - 105 км; да Кіева - 311 км.
У горадзе ёсць лакальная чыгуначная станцыя, адкуль ажыццяўляецца прыгарадная пасажырская камунікацыя з Крэменчугом і Палтавай, а таксама абслугоўваецца ПрАТ «Палтаўскі ГОК». У горадзе ёсць грузавы рачны порт.
У горадзе пражываюць пераважна ўкраінцы, пражываюць таксама рускія (каля 28 %) і беларусы (1 %).
Гарышні Плаўні - гэта прамысловы горад. Менавіта прамысловасць вызначае спецыфіку горада. Структурна прамысловасці складаецца з 7 галін: горназдабываючай, хімічнай, машынабудавання, дрэваапрацоўкі, вытворчасці будматэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасці. Сярод найбуйнейшых прадпрыемстваў горада ёсць такія як ПрАТ “Палтаўскі горна-абагачальны камбінат”, на базе магутнага горназдабыўчага комплексу жалезнай руды. Асноўная прадукцыя - 7-8 млн тон жалезарудных акатышаў у год; ТАА “Ерыстаўскі горна-абагачальны камбінат”. У горадзе таксама размешчаны Рыжаўскі гранкар’ер, Рэдуцкі шчэбзавод, хлебазавод, трыкатажныя фабрыкі, завод па перапрацоўцы зношаных шын, недабудаваны электрометаллургический завод “Ворскла Сталь” і ін.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.