Георгіеўск
Гео́ргіеўск (руск.: Георгиевск) — горад (з 1786 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 69,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1777 годзе.
Горад размешчаны ў Перадкаўказзі на рацэ Падкумак (прыток Кумы), за 210 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Чыгуначны вузел.
Заснаваны ў верасні 1777 года як крэпасць Св. Георгія на Азова-Маздокскай абарончай лініі. У 1783 годзе тут быў заключаны Георгіеўскі трактат паміж Расіяй і Грузіяй, паводле якога цар Іраклій II прызнаваў заступніцтва Расіі. З 1785 павятовы горад Каўказскага намесніцтва. З 1802 года цэнтр Каўказскай губерні. Пачатак XIX ст. — росквіт горада — кірмашы, адкрыліся: лячэбная ўправа, прыхадское і павятовае вучылішчы. Але з 1822 года Георгіеўск, які стаў павятовы горадам, паступова губляе сваё значэнне.
У сучасным Георгіеўску: заводы — арматурны, рамонтна-механічны, цвіковы, гарбарныя, два цагляныя, асфальтавыя, спецінструментаў; фабрыкі — швейная, абутковая, футравыя; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: маслаэкстракцыйны, кансервавы, малочны, мукамольны, вінаробны, піўзавод, мяса- і птушкакамбінаты.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.