Стаўрапаль
Стаўрапаль (руск.: Ставрополь) — горад (з 1785 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стаўрапольскага края. Насельніцтва 412 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1777 годзе. Размешчаны на ўзгорках і распадках у цэнтральнай частцы Перадкаўказзя на Стаўрапольскім узвышшы, у вярхоўях ракі Ташла (басейн Усходняга Маныча), за 1621 км на поўдзень ад Масквы.
Прамысловасць
Асноўнае месца ў структуры прамысловай вытворчасці Стаўрапаля займае машынабудаванне. Вялікую ролю адыгрывае таксама вытворчасць радыёэлектроннай апаратуры, камплектуючых для аўтамабіляў, зарадных прылад, сістэм кіравання суднаў, сістэм абароны ад электрахімічнай карозіі, вымяральных прылад, лічыльнікаў электрычнай энергіі. Вытворчасць харчовай прадукцыі ў вартасным выразе складае 35 % у структуры агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі — розныя прадукты харчавання: каўбасныя вырабы, кансервы, мука, сыры, алей, масла, піва, алкагольныя і безалкагольныя напоі. Выпускаюцца таксама прадукты хіміі і высокіх тэхналогій.
Вядомыя асобы
- Павел Сяргеевіч Пацёмкін (1743—1796) — граф, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, далёкі сваяк Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна. Падчас яго намесніцтва (1782—1788), а менавіта ў 1785 годзе Стаўрапаль атрымаў правы аднаго з шасці павятовых гарадоў Каўказскай вобласці.
- Яўгенія Уладзіміраўна Рудэнка (1929—2010) — вучоны ў галіне лугаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1984)[2].
Зноскі
- ↑ https://xn--80ae1alafffj1i.xn--p1ai/about/
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Стаўрапаль на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.