Герчыкі
Герчыкі (руск.: Герчики) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 15 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на левым беразе ракі Упакой. Уваходзіць у склад Талашкінскага сельскага паселішча. Аўтобуснае паведамленне са Смаленскам. Насельніцтва — 28 жыхароў (2007).
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Эканоміка
З 1986-га года функцыянаваў летні аздараўленчы лагер смаленскага заводу халадзільнікаў ААТ «Айсберг».
Славутасці
- Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі на левым беразе ракі Упакой.
- Мемарыяльная дошка ў памяць пра Герчыкаўскую падпольную арганізацыю. Усталявана на сядзібным доме Карбутоўскіх у 1981 годзе.
- Помнік архітэктуры: Царква Троіцы, 1808 год.
Спасылкі
- Герчики на сайце культурнай спадчыны Смаленшчыны(нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ).(недаступная спасылка)
- Фотагалерэя
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.