wd wp Пошук:

Гершоны (Брэст)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гершоны.

Гершоны — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. З’яўлялася цэнтрам Гершонскага сельсавета. Размяшчалася ў прыгараднай зоне Брэста, за 6 км на поўдзень ад горада, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст, на аўтадарозе БрэстТамашоўка. З 1 чэрвеня 2007 года ўключана ў склад горада Брэста.

Этымалогія

Назва Гершон паходзіць ад «Кіршонавіцкага палаца», які згадваецца ў крыніцах у 1564 годзе.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У пісьмовых крыніцах згадваецца ў XV ст. як сяло ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1648 годзе паблізу Гершон быў забіты прападобнамучанік Афанасій (Філіповіч), ігумен Брэсцкі. У 1672 годзе, паводле прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра, пабудавана праваслаўная царква. Ёй былі выдзелены 2 валокі зямлі з Брэсцкай эканоміі і фальварак у канцы сяла. У 1682 годзе ўладанне Хайноўскага-Даніловіча, Кулеша.

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1839 годзе пабудаваны лесапільны завод, на якім працавала да 49 рабочых. У 1868 годзе вёска адносілася да маёнтка Плянта ў Камянец-Жыровіцкай воласці, уладальніцай якога была пані Паніхвіцкая. У гэтым жа годзе на сродкі прыхаджан і за кошт дапамогі з асігнавання генерала-губернатара М. М. Мураўёва пабудавана мураваная праваслаўная Свята-Раства-Багародзіцкая царква са званіцай.

У 18781888 гг. каля вёскі быў пабудаваны форт № 5, каб удасканаліць умацаванне Брэсцкай крэпасці адпаведна зменам, што адбыліся ў ваеннай тэхніцы. У 1889 годзе працавалі школа граматы, народнае вучылішча, у якім вучыліся 71 хлопчык і 5 дзяўчынак. Размяшчалася кватэра паліцэйскіх ураднікаў. Паводле перапісу 1897 годзе сяло, дзейнічалі царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. Побач размяшчалася аднайменная вёска, дзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма.

Найноўшы час

Царква ў пачатку XX ст.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці.

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Працавалі 2 цагельні (100 рабочых).

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта»; сярэдняя школа, у якой у 1970—80-я г. працаваў вучэбна-вопытны ўчастак. 21 вучань быў удзельнікам ВДНГ, 7 з іх атрымалі значок «Удзельнік ВДНГ».

З 1 чэрвеня 2007 года ўключана ў склад горада Брэста. У студзені 2008 года гарадскія ўлады апублікавалі праект забудовы гарадскога раёна Валынка-Гершоны.

Інфраструктура

Клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, 2 магазіны. Размешчана Брэсцкая перасоўная механізаваная калона.

Працуе сумеснае прадпрыемства па вытворчасці металадахоўкі «Брэстсталь». Паблізу вёскі радовішча глін (4,8 млн м³).

Насельніцтва

  • XVI стагоддзе:
    • 1566 — 41 жыхар.
  • XIX стагоддзе:
    • 1868 — 63 мужчыны, 60 жанчын.
    • 1876 — 37 двароў, 199 жыхароў.
    • 1897 — сяло — З двары, 11 жыхароў, вёска — 32 двары, 234 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 253 жыхары.
    • 1921 — 30 двароў, 250 жыхароў.
    • 1959 — Вялікія Гершоны — 251, Малыя Гершоны — 228 жыхароў;
    • 1970 — 112 двароў, 776 жыхароў.
    • 1997 — 525 гаспадарак, 1700 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 582 гаспадаркі, 2010 жыхароў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be