wd wp Пошук:

Глухскі сельсавет

Глу́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Глухі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Балонавасялецкага сельсавета[2].

15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Глухі ў складзе 27 населеных пунктаў (Аэрадром, Васточнае, Вільня, Галькоўка, Глухі, Гроні, Дача, Заброддзе, Залатва, Зарэчча, Зарэцкі, Званцоўка, Зялёны Гай, Красная Зорка, Круглая Ніва, Кузнецкі, Міжказённае, Новая Слабодка, Падрабінкі, Пралетарскі, Пралетарыя, Селішча, Скрыпель, Сланеўшчына, Студзёнка, Уенск і Ямішча), якія ўваходзілі ў склад Балонавасялецкага сельсавета[3]. 5 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чарнаборскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 679 чалавек[5], з іх 91,0 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Глухі, вёскі Васточнае, Заброддзе, Званцоўка, Новая Слабодка, Сланеўшчына, Студзёнка, Ямішча, пасёлкі Селішча і Уенск.

Зноскі

  1. Глухі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 249
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be