wd wp Пошук:

Глыбаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Глыбаўскі сельсавет. Глы́баўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Глыбаў.

Утвораны 30 снежня 1927 года як Падалескі сельсавет складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Маскалёўскага, Свідзерскага (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскага) і Стасеўскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Падалессе. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глыбаў. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горвальскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Глыбаўскі[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1152 чалавекі[2], з іх 94,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Рэчыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be