wd wp Пошук:

Рэчыцкі раён

Рэчыцкі раён — раён у цэнтры Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года. Цэнтр — горад Рэчыца. На тэрыторыі раёна змешчаны 188 сельскіх населеных пунктаў, пасёлак гарадскога тыпу Зарэчча і горад раённага падпарадкавання Васілевічы.

Геаграфія

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Паверхня пераважна пласкахвалістая з выступамі марэнных град і ўзгоркаў на захадзе, забалочанымі плоскімі паніжэннямі і ўчасткамі дзюнна-ўзгоркавых форм на ўсходзе. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 70 км, з захаду на ўсход — 60 км. Пераважаюць вышыні 130—140 м (75 % тэрыторыі), найвышэйшы пункт 161 м (за 2 кіламетры на поўдзень ад аграгарадка Камсамольск). Агульны нахіл з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Карысныя выкапні: нафта і спадарожны гаручы газ (асноўны раён здабычы на Беларусі — Рэчыцкае радовішча нафты), торф, пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны і суглінкі. Больш за 45 % тэрыторыі раёна занята лесам.

Гісторыя

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — горад Рэчыца. У склад раёна ўключаны 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Бронскі, Будкаўскі, Бязуеўскі, Гарывадскі, Гарошкаўскі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Заспенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Козскі, Левашоўскі, Маладушскі, Маўчанскі, Новабарсукоўскі, Перавалоцкі, Перасвяцкі (Перасвятоўскі), Рабусоўскі, Ровенскі, Ровенска-Слабадскі, Салтаноўскі, Свірыдавіцкі, Смагарынскі, Старакрасненскі, Унорыцкі, Чырванавостраўскі, Ямпальскі, Яноўска-Гасцівельскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны 47 сельсаветаў скасаваных раёнаў: Васілевіцкага раёнаБабіцкі, Васілевіцкі, Галоўкаўскі, Глінна-Слабадскі, Залатушскі (Залатухскі), Замосцеўскі, Заходскі, Кабылеўскі, Крынкаўскі, Ліскаўскі, Лозкаўскі, Навінкаўскі, Нахаўскі; Горвальскага раёнаБалашаўскі, Баравікоўскі, Берагава-Слабадскі, Васількоўскі, Восаўскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дуброўскі, Дзюрдзеўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Сведскі (Сведзельскі), Свідзерскі (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскі), Святоўскі, Селішчанскі, Стасеўскі, Узнажскі, Чарнейкаўскі, Шупейкаўскі; Дзятлавіцкага раёнаГранаўскі і Капанскі; Уваравіцкага раёнаЧарнянскі; Холмецкага раёнаАртукоўскі (Арцюкоўскі), Вышамірскі, Вятхінскі, Ганчарова-Падзельскі, Завужальскі, Калочынскі, Краснапольскі, Надзвінскі, Пракісельскі, Сямёнаўскі, Холмецкі. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 78 сельсаветаў зацверджаны 33: Азершчынскі, Артукоўскі (Арцюкоўскі), Бабіцкі, Балашаўскі нацыянальны польскі, Баравікоўскі, Бязуеўскі, Васілевіцкі, Васількоўскі, Вышамірскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дземяхоўскі, Дзюрдзеўскі, Жмураўскі, Залатушскі (Залатухскі), Заспенскі, Кабылеўскі, Капанскі, Капараўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Маладушскі, Нахаўскі, Новабарсукоўскі, Падалескі, Перасвяцкі (Перасвятоўскі), Ровенска-Слабадскі, Сведскі (Сведзельскі), Свірыдавіцкі, Сямёнаўскі, Узнажскі, Холмецкі, Чарнянскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1930 годзе адноўлены Дуброўскі сельсавет. 5 лютага 1931 года да раёна далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёна, 10 лютага 1931 года — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёна. 20 лістапада 1934 года Балашаўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі, які быў скасаваны ў 1935 годзе. 15 лютага 1935 года Гавенавіцкі сельсавет перайменаваны ў Валадарскі. 5 красавіка 1935 года Кабылеўскі і Маладушскі сельсаветы перададзены ў склад Хойніцкага раёна, Нахаўскі сельсавет — у склад Мазырскага раёна, Баравікоўскі сельсавет — у склад Парыцкага раёна. У 1938 годзе Дзюрдзеўскі сельсавет перайменаваны ў Камсамольскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці, тады ж у склад зноў утворанага Васілевіцкага раёна перададзены 9 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатушскі (Залатухскі), Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сведскі (Сведзельскі), Узнажскі. 24 жніўня 1951 года да раёна далучаны Сведскі сельсавет Васілевіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бязуеўскі, Валадарскі, Сямёнаўскі сельсаветы, да раёна далучаны Маладушскі сельсавет Хойніцкага раёна. 2 красавіка 1959 года скасаваны Горвальскі, Капанскі, Сведскі, Холмецкі сельсаветы, Падалескі сельсавет перайменаваны ў Глыбаўскі. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Першамайскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Васілевічы скасаванага Васілевіцкага раёна. 26 лістапада 1959 года скасаваны Васілевіцкі сельсавет. 6 кастрычніка 1960 года да раёна далучаны Борхаўскі сельсавет Уваравіцкага раёна. 29 лістапада 1962 года Першамайскі сельсавет перайменаваны ў Караваціцкі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Лоеў, Баршчоўскі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Карпаўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Страдубскі, Уборкаўскі, Хаткаўскі, Шарпілаўскі сельсаветы скасаванага Лоеўскага раёна. 30 ліпеня 1963 года Баршчоўскі сельсавет, які быў перададзены са складу Лоеўскага раёна, перайменаваны ў Новабаршчоўскі. 15 студзеня 1964 года Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну. 29 студзеня 1964 года зноў утвораны Ліскаўскі сельсавет, скасаваны Хаткаўскі сельсавет. 25 сакавіка 1965 года Дзяражыцкі сельсавет перайменаваны ў Бывалькаўскі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Лоеў, Бывалькаўскі, Казярожскі, Карпаўскі, Новабаршчоўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Страдубскі, Уборкаўскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Лоеўскага раёна. 19 лістапада 1971 года Васілевічы атрымалі статус горада. 6 кастрычніка 1983 года Чарнянскі сельсавет перайменаваны ў Белабалоцкі. 26 сакавіка 1987 года скасаваны Борхаўскі і Маладушскі сельсаветы. 28 лютага 1992 года з часткі Артукоўскага сельсавета ўтвораны Холмецкі сельсавет. 2 сакавіка 1995 года ўтвораны гарадскі пасёлак Зарэчча. 4 студзеня 2002 года горад Рэчыца і Рэчыцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 снежня 2005 года Новабарсукоўскі сельсавет перайменаваны ў Новабарсуцкі, Перасвяцкі сельсавет — у Перасвятоўскі, Ровенска-Слабадскі сельсавет — у Ровенскаслабодскі[5]. 26 верасня 2006 года Дуброўскі сельсавет перайменаваны ў Заходаўскі, скасаваны Артукоўскі, Капараўскі, Свірыдавіцкі сельсаветы, з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Васілевіцкага гарсавета, утвораны Зашчоб’еўскі сельсавет[6]. 19 чэрвеня 2008 года Дземяхоўскі сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[7]. 12 лістапада 2013 года скасаваны Новабарсуцкі сельсавет[8].

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэчыцкага раёна Вядомыя асобы ————-

Зноскі

  1. http://rechitsa.gov.by/power/12-predsedatel-rajjispolkoma.html
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 144 О переименовании Демеховского сельсовета Речицкого района Архівавана 9 ліпеня 2021.
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 285 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Речицкого района Гомельской области Архівавана 10 мая 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Горвальскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1930 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Рэчыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be