Гогалэвэ
Гогалева ці Гогалэвэ[1] (укр.: Гоголеве) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вэлыкабагачанскім раёне Палтаўскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя на лініі Кіеў - Палтава
Гісторыя
Населены пункт узнік у самым канцы XIX ст. як паселішча пры будаўніцтве чыгункі. Тэрытарыяльна ён належаў да Міргарадскага павета.
У 1900 г. за 18 км на поўдзень ад мястэчка Вялікія Сарочынцы і за 18 км на поўнач ад мястэчка Вэлыка Багачка была адкрыта станцыя Нэронавычанская. У 1902 г. пры святкаванні 50-годдзя са дня смерці Мікалая Васільевіча Гогаля, па прапанове грамадскасці чыгуначная станцыя атрымала назву “Гогалева”. Назва распаўсюдзілася і на паселішча, якое пачало расці на поўнач ад станцыі.
Раней на тэрыторыі Гогалева былі хутары Ганчары, Марчэнкы, Гырчын, якія ўзніклі ў канцы ХVIII ст. як казацкія паселішчы. Яны складалі Трэцюю казацкую грамаду, якая ўваходзіла ў склад Устывіцкай воласці Міргарадскага павета.
На мяжы ХІХ-ХХ ст. у Гогалева налічвалася 44 двары, 360 жыхароў. У 1910 г. — 72 двары, 555 жыхароў. Большасць угоддзяў належала памешчыку А. Гудовічу, які жыў у Вялікіх Сарочынцы. У 1912 г. у паселішчы была адкрыта земская школа.
У 1923 г. Гогалева адышло ў склад Устывіцкага, а ў 1925 г. - у склад Вэлыкабагачанскага раёна. З гэтага ж года паселішча становіцца цэнтрам сельскага савета.
У 1951 г. на тэрыторыі пасёлка знойдзены паклады нафты і прыроднага газу. Было створана нафтапрамысловае ўпраўленне “Радчанкава”, якое пастаўляла газ у Палтаву і Міргарад.
У 1952 г. да 100-годдзя са дня смерці пісьменніка ў мястэчку быў усталяваны помнік М.В. Гогалю.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Палтаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.