wd wp Пошук:

Горкаўскі сельсавет (Старадарожскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Горкаўскі сельсавет.

Го́ркаўскі сельсаве́т (да 2003 года Паськаваго́рацкі) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Горкі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паськава-Горацкі (Паськавагорацкі) сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паськавы Горкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года ў склад Падарэскага сельсавета перададзена вёска Карыцішча[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 5 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горкі. 27 чэрвеня 2003 года сельсавет перайменаваны ў Горкаўскі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Язненскага сельсавета[3].

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 890 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Вытворчая сфера

  • Паськава-Горацкае лясніцтва
  • ААТ «Асвіца».

Сацыяльна-культурная сфера

  • Ахова здароўя: фельчарска-акушэрскія пункты ў в. Навасёлкі, Паськава Горка, Солан.
  • Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа і яслі-сады ў аг. Горкі.
  • Культура: цэнтр культуры і адпачынку ў аг. Горкі, сельская бібліятэка-клуб у в. Солан, сельская бібліятэка ў аг. Горкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Госкартгеоцентр Архівавана 4 сакавіка 2016. С. 37.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старадарожскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be