Старадарожскі раён
Старадаро́жскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старыя Дарогі. Падзелены на 8 сельскіх саветаў.
Геаграфія
Плошча 1371 км². Раён мяжуе з Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Глускім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Дарогі. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Дараганаўскі, Дражненскі, Жыцінскі, Кармазоўскі, Крываноскі, Новадарожскі, Пасецкі, Паськава-Горацкі (Горкаўскі), Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі. 3 ліпеня 1925 года Старыя Дарогі атрымалі статус мястэчка. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Бабруйскай акругі, пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года — у прамым падпарадкаванні БССР. 12 лютага 1935 года Шчыткавіцкі сельсавет перададзены Грэскаму раёну. 5 красавіка 1936 года Дараганаўскі сельсавет разбуйнены на Дараганаўскі і Крынкаўскі сельсаветы, у склад раёна вернуты Шчыткавіцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Старыя Дарогі атрымалі статус горада. 23 чэрвеня 1940 года ўтвораны Залужскі і Паставіцкі сельсаветы, адначасова Дражненскі сельсавет перайменаваны ў Падарэскі з пераносам цэнтра з вёскі Дражна ў вёску Падарэссе. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Залужскі, Кармазоўскі, Крываноскі, Крынкаўскі, Падарэскі, Паставіцкі сельсаветы, утвораны Дражнаўскі і Палажэвіцкі сельсаветы. 23 ліпеня 1957 года Жыцінскі сельсавет перайменаваны ў Дрычынскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Слуцкага раёна.
30 ліпеня 1966 года Старадарожскі раён утвораны зноў, уключаў горад Старыя Дарогі, Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы, якія былі вылучаны са складу Слуцкага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Старыя Дарогі і Старадарожскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 27 чэрвеня 2003 года Паськавагорацкі сельсавет перайменаваны ў Горкаўскі. 28 мая 2013 года скасаваны Горкаўскі сельсавет[5].
Насельніцтва
Насельніцтва раёна складае 21,9 тыс. чаловек (2009), у гарадскіх умовах пражывае каля 12 тыс. чал.
Дынаміка змянення колькасці насельніцтва:
1995 — 27,6 тыс.[6] 2000 — 26,3 тыс. 2008 — 22,4 тыс. 2009 — 21,9 тыс. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 90 населеных пунктаў.
Палітыка
Кіраўніком раёна з 2001 г. з’яўляецца Васіль Пятровіч Вусік, кандыдат эканамічных навук.
З 25 кастрычніка 2008 г. выконвае абавязкі старшыні райвыканкама Карпіевіч Вячаслаў Мікалаевіч.
Са студзеня 2009 года старшынёй райвыканкама абраны Чачуха Сцяпан Уладзіміравіч.
Эканоміка
Мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, кормавытворчасць. Пасевы збожжавых і зернебабовых культур, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгунка Баранавічы — Асіповічы, аўтамагістралі Расія — Крычаў — Бабруйск — Слуцк — Івацэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Бабруйск — Чырвоная Слабада, Старыя Дарогі — Малая Горка, аўтадарогі мясцовага значэння, якія злучаюць Старыя Дарогі з такімі пунктамі, як Урэчча, Шчыткавічы, Асавец, Арэхаўка, і Кавалічы.
Культура
Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, Старадарожскі мастацкі музей, таксама ў Старадарожскім раёне працуе 8 школьных музеяў, якіх узначальваюць настаўнікі гісторыі, у т.л. 5 краязнаўчых:
- СШ № 1,
- Залужскай СШ,
- Горкаўскай СШ,
- Языльскай СШ,
- Паставічскай СШ;
і 3 музея баявой славы:
- Крываноскай СШ,
- Сінягоўскай СШ
- Пасецкай СШ.
Сродкі масавай інфармацыі
Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:
- Рэгіянальная газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавiку 2001 г. Выдаецца на 24 палосах фармата А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпiсцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознiчнага гандлю.
Славутасці
Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Старадарожскага раёна
Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | I-IV стагоддзi | в. Асавец, 1,2 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Гарадзішча | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Будзенічы, 4,5 км на захад ад вёскі, урочышча Курганы | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Дражна, на паўднёвай ускраіне вёскі, на сучасных могілках, злева ад дарогі ў в. Падарэссе | 3 |
Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2, курганны могільнік-3 | X-XIII стагоддзi | в. Лагі, 0,4 км на захад ад вёскі, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Ляўкі, на заходняй ускраіне вёскі, злева ад дарогі, на могілках | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э. | в. Новыя Ісаевічы, 1,6 км на ўсход ад вёскі, урочышча Гарадніца | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Пасека, 2,8 км на захад ад вёскі, урочышча Курганне | 3 |
Брацкая магiла | 1941-1944 гады | в. Пасека | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Паставічы, на беразе р. Арыжня, 2 км на паўднёвы захад ад вёскі | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Прусы, 1,2 км на захад ад паўночнай ускраіны вёскі, урочышча Курганы | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Рабак, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Сорагі | 3 |
Курганны могільнік | X-XIII стагоддзi | в. Рабак, 0,6 км на ўсход ад вёскі | 3 |
Брацкiя магiлы | 1941-1944 гады | в. Сiнягова | 3 |
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Літаратура
- Старадарожскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 155—156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старадарожскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Зноскі
- ↑ http://www.staryedorogi.minsk-region.by/ru/new_url_2029833593-ru/
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Беларусь, 1995
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старадарожскі раён
- Геаграфічныя звесткі па тэме Старадарожскі раён на OpenStreetMap
- Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 5 лютага 2015. (руск.)
- Старадарожскі раён на сайце Мінскага аблвыканкама Архівавана 21 снежня 2016. (руск.)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутасці на партале globustut.by
- Сем цудаў Старадарожчыны — паблізу вёскі Старыя Фалічы — Гаючы валун і камень-следавік Архівавана 1 мая 2009.
- Матэрыялы праекту «100 дарог»(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Старадарожскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старадарожскага раёна Катэгорыя·Раёны Мінскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1936 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.