Горліўка
Горліўка (укр.: Горлівка) — горад у Данецкай вобласці Украіны. З красавіка 2014 г. горад пад кантролем узброенных падзраздзяленняў Данецкай Народнай Рэспублікай.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[1].
Гісторыя
Першыя паселішчы ў раёне Горліўкі з’явіліся ў пачатку XVIII ст., тады запарожскімі казакамі і сялянамі-ўцекачамі былі заснаваныя хутары ўздоўж рэк Корсунь, Жалезная і Кадыма. Для умацавання межаў Расійскай імперыі царскі ўрад сфармаваў у другой палове XVIII ст. славяна-сербскія пасялковыя паліцы, у склад якіх увайшлі сербы, харваты, славенцы, якія ўцяклі ад аўстрыйскага прыгнёту, а таксама украінскія і расійскія сяляне і казакі.
Афіцыйнай датай заснавання з’яўляецца 1779 г. Першапачатковай назвай горада быў Гасудараў Пасад, аднак у 1869 г. горад быў пераназваны ў гонар інжынера Пятра Горлава.
Пад час палітычнага крызіса ва Украіне, горад адзін з цэнтраў прарасійскіх выступленняў. У красавіку 2014 г. дыверсійная група сепаратыстаў на чале з І. Безлерам захапіла райаддзел МУС Украіны. Да 30 красавіка сепаратасцкія ўзброенныя падраздзяленні кантралявалі ўсе адміністрацыйныя будынкі гораду. З 20 ліпеня да 6 верасня ў горадзе адбыліся жорсткія баі, у выніку якіх, часткам і падраздзяленням Узброенных сіл Украіны не ўдалося вызваліць горад.
Гарады-пабрацімы
Барнслі, Англія
Буфала, штат Нью-Ёрк, ЗША
Пенсакола, штат Фларыда, ЗША
Ніжнявартаўск, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Расія
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Горліўкі
- Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
- Сяргей Станіслававіч Раброў (нар. 1974) — украінскі футбаліст і трэнер.
- Дзмітрый Фролавіч Тараскоў (1915—1981) — Герой Савецкага Саюза.
- Васіль Васілевіч Шчарбіна (1914—1942) — Герой Савецкага Саюза.
- Людміла Барысаўна Яфімава (1937—2018) — беларускі харавы дырыжор.
Зноскі
- ↑ Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 “Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення”
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горліўка- Сайт Горліўскага гарадскога савета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1779 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.