wd wp Пошук:

Буфала

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буфала (значэнні). Буфала (англ.: Buffalo [ˈbʌfəloʊ]) — горад у штаце Нью-Ёрк, другі па насельніцтве горад штата (пасля Нью-Ёрка), таксама ўжываецца і Бафала.

292648 жыхароў (2000). Адміністрацыйны цэнтр акругі Эры. Эканамічны і культурны цэнтр агламерацыі Бафала-Ніягара (1,2 млн. жыхароў). Часам Бафала ўключаюць у так званую «Залатую падкову» (Голдэн-Хорсшу) - амаль мільённую агламерацыю, якая ахоплівае з захаду возера Антарыа і якая знаходзіцца большай сваёй часткай на тэрыторыі Канады.

Горад размешчаны на ўсходнім беразе возера Эры, аднаго з Вялікіх азёр, на правым беразе памежнай з Канадай ракі Ніягара, якая злучае возера Эры з возерам Антарыа.

Еўрапейскае паселішча з канца XVIII стагоддзя; бурны рост пачаўся з 1840-х пасля з’яўлення канала Эры; да канца XIX стагоддзя Бафала - адзін з найбуйнейшых гарадоў ЗША, найбуйнейшы ўнутраны порт краіны, цэнтр цяжкой і харчовай прамысловасці. Але да сярэдзіны XX стагоддзя значэнне гандлёвага шляху па канале Эры ўпала, а з ім і прамысловае значэнне горада. Зараз Бафала - гэта перш за ўсё культурны, фінансавы, адукацыйны і медыцынскі цэнтр. Перавод вытворчасці рэзка палепшыў экалагічную сітуацыю ў горадзе; у 2005 годзе горад увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў краіны.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1832 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be