Грабучоўскі сельсавет
Грабучо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабучая.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валодзькаўскага (9 населеных пунктаў: Бароўка, Варганы, Дуброўка, Іванаўка, Лапліна, Рэчкі, Чарэмшына, Шантараўшчына і Яблонка) і Сітцаўскага (9 населеных пунктаў: Асановічы, Булахі, Вешняе, Вянюціна 1-е, Вянюціна 2-е, Грабучая, Кабяльцы, Макаравічы і Уздзеўшчына) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Докшыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.