wd wp Пошук:

Градызк

Градзіжск ці Градызк[1] (укр.: Градизьк) — пасёлак гарадскога тыпу ў Глобынскім раёне Палтаўскай вобласці Украіны на беразе Крэменчуцкага вадасховішча на Дняпры.

Гісторыя

Першая дакладная пісьмовая згадка пра паселішча пад назвай Гарадзішча адносіцца да 30 чэрвеня 1639 г. і знаходзіцца ў каралеўскім прывілеі Станіславу Патоцкаму на сёла Максыміўку і Гарадзішча. Казацкая адміністрацыя спачатку засяродзілася ў Максыміўке, дзе па рэестру 1649 г. утрымліваўся соценны цэнтр Чыгірынскага палка. Але пазней Максыміўка, занадта адкрытая для набегаў з іншага берага Дняпра, страціла сваё значэнне, і цэнтр казацкай сотні пераходзіць да Гарадзішча. Першае згадванне аб Гарадзішчанскай сотне — 1686 г.

З заняпадам Чыгірына, пасля 1678 г., Гарадзішчанская сотня падпарадкоўваецца Міргарадскаму палку. У студзені 1679 г. падтрыманы Асманскай імперыяй Юрый Хмяльніцкі з турэцкім атрадам і татарскай ардой уварваўся на Левабярэжжа і захапіў Гарадзішча.

У 1789 г. у сувязі з катастрафічнай паводкай у Крэменчузе, у Гарадзішча ненадоўга перавялі павятовы цэнтр. Мястэчка тады перайшло пад юрысдыкцыю НаваросііКіеўскага да Кацярынаслаўскага намесніцтва) і атрымала «падпраўленую» назву — Градзіжск (руск.: Градижск) замест Гарадзішча.

У канцы XIX ст. паселішча мела 9 тыс. жыхароў, земскую бальніцу, вучылішча, 17 малых прамысловых і рамесных майстэрняў, і лічылася «заштатным» у Крэменчуцкім павеце Палтаўскай губерні.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Палтаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be