wd wp Пошук:

Грудак (Беластоцкі павет)

Гру́дак (польск.: Gródek, традыцыйныя беларуская назва — Гарадо́к) — вёска ў Польшчы, за 33 км на ўсход ад Беластока, на рацэ Супраслі. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Грудак. Насельніцтва 2599 чалавек (2011).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гарадок узнік у XV стагоддзі як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандр Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр быў перанесены вышэй па плыні ракі ў Супрасль.

У сярэдзіне XVI стагоддзя Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагоддзях мястэчка знаходзілася ў валоданні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадка быў паніжаны да вёскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Грудак апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Грудак акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Грудак Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1878 год — 1793 чал.[2];
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 2599 чал.

Культура

  • Гарадоцкі цэнтр культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
  • Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)
  • У Гарадку ладзіцца штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча». Іншыя культурныя падзеі: «Сяброўская бяседа», «Спатканні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»), «Дні Грудка» («Dni Gródka»).
  • Газета «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»

Славутасці

  • Замкавая гара
  • Касцёл Найсвяцейшага сэрцы Ісуса (1933—1936)
  • Могілкі: праваслаўныя, іўдзейскія
  • Царква могілкавая Покрыва Багародзіцы (1862; драўляны зруб)
  • Царква Раства Багародзіцы (1946—1947)

Страчаная спадчына

  • Сінагогі
  • Царква

Галерэя

  • Краявіды Грудка
  • Царква Раства Багародзіцы
  • Могілкавая царква
  • Касцёл
  • Гістарычны будынак

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. Jelski A. Gródek (1) // Słownik geograficzny… T. II. — Warszawa, 1881. S. 817.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беластоцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be