Грэскі раён
Грэ́скі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з 17 ліпеня 1924 г. па 8 ліпеня 1931 г. і з 12 лютага 1935 г. па 17 снежня 1956 г.[1]
Адміністрацыйны цэнтр:
Грэскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Апалінскі, Гацукоўскі, Гольчыцкі, Грозаўскі, Грэскі, Мусіцкі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі і Шышчыцкі. 14 кастрычніка 1924 года ўтвораны Селецкі сельсавет. 21 кастрычніка 1924 года Апалінскі сельсавет перайменаваны ў Палікарпаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. 4 кастрычніка 1927 года да раёна далучаны Задашчэнскі і Слабадскі сельсаветы скасаванага Шацкага раёна. 24 студзеня 1929 года вёска Грозава аднесена да катэгорыі мястэчак. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 раён у складзе БССР. У 1931 годзе Гольчыцкі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі. 8 ліпеня 1931 года Грэскі раён скасаваны. Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Капыльскаму раёну, Задашчэнскі, Селецкі і Слабадскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну, Гацукоўскі, Грэскі, Мусіцкі, Палікарпаўскі (Палікараўскі), Першамайскі, Шышчыцкі сельсаветы — Слуцкаму раёну.
З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гарнастайлаўскі, Палікараўскі і Шышчыцкі сельсаветы[2]. 17 снежня 1956 года раён скасаваны: Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Покрашаўскі, Труханавіцкі сельсаветы перададзены Слуцкаму раёну, Грозаўскі, Пукавіцкі сельсаветы — Капыльскаму раёну, Гацукоўскі сельсавет — Уздзенскаму раёну, Селецкі сельсавет — Пухавіцкаму раёну.
Зноскі
- ↑ http://lawsby.narod.ru/razdel4/num1/4d1535.html Архівавана 12 ліпеня 2012. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1956 года «Пра скасаванне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Літаратура
- Шчарбатаў, А. Грэск / Аляксандр Шчарбатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 167 — 168. — ISBN 985-11-0041-2.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.