wd wp Пошук:

Гудзевічы

Гу́дзевічы[1] (трансліт.: Hudzievičy, руск.: Гудевичи) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гудзевіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1863 годзе тут было адкрыта народнае вучылішча.

У 1886 году Гудзевічы сталі цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Дзейнічаў вінакурны завод, ветраны млын, піцейны дом, народнае вучылішча (96 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак), праваслаўная царква.

Насельніцтва

  • 1886 год — 172 жыхары, 15 дамоў.
  • 1971 год — 201 жыхары, 61 дом.
  • 1997 год — 662 жыхары, 196 дамоў.
  • 2001 год — 727 жыхароў, 231 дом.
  • 2009 год — 732 жыхары
  • 2017 год — больш чым 700 жыхароў, 266 дамоў

Інфраструктура

Лазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, банкамат, комплексна-прыёмны пункт.

Ахова здароўя У Гудзевічах дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.

Адукацыя ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», ДУА «Гудзевіцкі дзіцячы сад», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў».

Культура Установы культуры прадстаўлены філіялам «Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры» ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», Гудзевіцкай бібліятэкай — цэнтрам нацыянальных культур ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў». Дзейнічае літаратурна-краязнаўчы музей (каля 14 тысяч экспанатаў).

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be