wd wp Пошук:

Гузаў

Гу́заў (польск.: Guzów) — вёска ў Жырардоўскім павеце Мазавецкага ваяводства Польшчы, размешчаная ў гміне Віскіткі. Месца нараджэння кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Віскітак, 10 км на паўночны захад ад Жырардава і за 47 км на захад ад Варшавы.

Гісторыя

У 1765 уласнікам Гузава і вакольных маёнткаў быў Андрэй Агінскі. Па III падзеле Рэчы Паспалітай Гузаў апынуўся ў прускай частцы. На падставе дэкларацыі караля прускага Фрыдрыха Вільгельма II 28 ліпеня 1796 царкоўныя маёнткі, староствы і іншы каралеўскія ўладанні перайшлі ў валоданне прускае казны, а ўжо кароль раздаваў іх сваім служачым і генералам[2]. Гузаўскае староства атрымаў міністр Сілезіі Карл Георг фон Гойм, але неўзабаве прадаў іх ранейшай уласніцы, Паўліне Агінскай, маці Фелікса Лубенскага[2]. Па яе смерці Гузаў перайшоў да Фелікса. Калі ў 1856 маёнтак быў выстаўлены на аўкцыён, яго набыў Фелікс Сабанскі. У іхнім валоданні Гузаў знаходзіўся да 1944 года, калі быў нацыяналізаваны.

Палацава-паркавы ансамбль

Асноўны артыкул: Палац Сабанскіх (Гузаў) Андрэй Агінскі паставіў у Гузаве мураваны, велічны дом. У II палове XIX стагоддзя, на замову Фелікса Сабанскага архітэктар Уладзіслаў Гіршэль разбудаваў яго ў палац паводле ўзору замкаў на Луары, надаўшы яму цяперашні выгляд. Потым пры палацы быў разбіты ландшафтны парк, запраектаваны Валерыянам Кроненбергам і Францішкам Шаніёрам.

Падчас I сусветнай вайны палац служыў прыфрантавым шпіталём і разам з паркам быў знішчаны, але ў міжваенны час атрымаў ранейшы выгляд. У хадзе Другой сусветнай вайны палац быў разрабаваны, а ў 1944 нацыяналізаваны. Пасля вайны ў палацы размясціліся жылыя памяшканні і кабінеты супрацоўнікаў цукроўні. У 1992 палацава-паркавы ансамбль быў вернуты роду Сабанскіх.

Пасля столькіх гадоў занядбання палац апынуўся ў вельмі благім стане, як і парк, парослы хмызнякамі. Адноўленая і дагледжаная толькі даўняя каплічка (цяпер касцёл Св. Фелікса дэ Валуа) і невялікі ўчастак саду побач з ёю.

Ураджэнцы і жыхары

Помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму

Зноскі

  1. GUS. Bank Danych Lokalnych
  2. 1 2 Iwona Maria Szustakiewicz, Guzów. Podwarszawska rezydencja Łubieńskich i Sobańskich(недаступная спасылка), «Rocznik Warszawski», nr 26 z 1996, s. 77-101. [dostęp 20.03.2012]

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Жырардоўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Мазавецкага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be