wd wp Пошук:

Гярбелевіцкі сельсавет

Гярбе́левіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мядзвінавічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Малдавіцкага і Яварскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Гярбелевічы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мядзвінавічы. 13 ліпеня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вензавецкага сельсавета (вёскі Белякі, Буйкі, Сачыўляны, Сцяткоўшчына і Явар) і Казлоўшчынскага пассавета (вёскі Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Казлоўшчынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be