wd wp Пошук:

Гіпон

Гіпон-Рэгій, Гіпон Царскі (лац.: Hyppō Regius, стар.-грэч.: Ἱππών Βασιλικός) — старажытны горад (на месцы сучаснага горада Анаба, Алжыр). Гістарычна гэты горад у правінцыі Афрыка быў значным для фінікійцаў, бербераў, рымлян і вандалаў. Гіпон быў сталіцай Вандальскага царства з 435 па 439 год да н. э., пакуль ён не быў перанесены ў Карфаген пасля захопу Карфагена вандаламі ў 439 годзе[1].

Ён быў цэнтрам некалькіх старажытных сабораў і домам філосафа, багаслова, Доктара Царквы і аднаго з самых уплывовых Айцоў Царквы, Святога Аўгусціна Гіпонскага.

Гісторыя

Гіпа — гэта лацінізаваная назва «ʿpwn» (пун. 𐤏𐤐𐤅𐤍) верагодна, звязана са словам «ûbôn», якое азначае «гавань».[2] Горад быў упершыню заселены фінікійцамі з Ціра прыкладна ў XII ст. да н. э. Каб адрозніць яго ад Гіпона ДыярыцкагаHippo Diarhytus», сучасная Бізерта ў Тунісе), рымляне пазней назвалі яго Гіпонам Царскім («Hippo Regius»), бо гэта была адна з рэзідэнцый нумідыйскіх цароў. Найбліжэйшая да яго рака была лацінізавана як Убус, а заліў на ўсход ад яе быў вядомы як заліў Гіпа.

Марскі горад каля вусця ракі Убус, ён стаў рымскай калоніяй, якая квітнела і стала буйным горадам у Рымскай Афрыцы. Ён таксама найбольш вядомы як епархія Святога Аўгусціна Гіпонскага ў яго пазнейшыя гады. У 430 годзе вандалы прасунуліся на ўсход уздоўж узбярэжжа Паўночнай Афрыкі і асадзілі сцяной горад. Унутры Святы Аўгустын і яго святары маліліся аб выратаванні ад захопнікаў, выдатна ведаючы, што падзенне горада будзе азначаць смерць або зварот у арыянства для большай часткі каталіцкага насельніцтва[3]. 28 жніўня 430 года, праз тры месяцы пасля пачатку аблогі, Святы Аўгустын (якому было 75 гадоў) памёр, магчыма, ад голаду ці стрэсу, паколькі пшанічныя палі за межамі горада былі неапрацаваныя. Праз 14 месяцаў голад і непазбежныя хваробы спусташалі як жыхароў горада, так і вандалаў за яго сценамі. Горад паў пад ціскам вандалаў, і кароль Гейзерых зрабіў яго першай сталіцай Вандальскага царства да захопу Карфагена ў 439 годзе.

Гіпон быў заваяваны Усходняй Рымскай імперыяй у 534 годзе і знаходзіўся пад візантыйскім валадарствам да 698 года, калі яго не захапілі мусульмане; арабы аднавілі горад у VIII стагоддзі.

Прыкладна ў трох кіламетрах ад Гіпона ў XI стагоддзі берберскія зірыды заснавалі горад Белеб-эль-Анаб, які іспанцы занялі на працягу некалькіх гадоў У XVI стагоддзі, потым ужо французы занялі гэтае месца. Францыя зноў захапіла гэты горад у 1832 годзе. Ён быў перайменаваны ў Бону і стаў адным з урадавых цэнтраў Канстанціна (дэпартамента) у Алжыры. У горадзе было 37 000 жыхароў, з якіх 10 800 былі карэнымі жыхарамі, якія складаліся з 9 400 мусульман і 1400 жыдоў, 15700 былі французамі і 10 500 замежнікамі, уключаючы шматлікіх італьянцаў.

Царкоўная гісторыя

Руіны рымскага горада Гіпон і каталіцкая базіліка Святога Аўгусціна

Гіпон быў старажытай рыма-каталіцкай дыяцэзіяй, адной з шматлікіх суфраганых епархій у былой рымскай правінцыі Нумідыі, з часоў французскага каланіяльнага валадарства, якая ўваходзіла ў склад французскага каланіяльнага дэпартамента Канстанцін. У ім ёсць некалькі старажытных руін, бальніца, пабудаваная Кангрэгацыяй малых сёстраў бедных, і базіліка, прысвечаная Св. Аўгусціну. Акрамя манастыра біскупа, у дыяцэзіі было па меншай меры яшчэ тры манастыра.

Епархія была заснавана каля 250 года. Вядомыя толькі гэтыя шэсць біскупаў Гіпона:

  • Святы Феаген (256? — 259?)
  • Святы Лявонцій (? — 303?)
  • Фідэнцый (? — ?304)
  • Валерый (388? — 396), якога рукапалажыў Св. Аўгусцін
  • Святы Аўгусцін (354 — 28 жніўня 430, каад’ютар ў 395, Біскуп у 396)
  • Іраклій (каад’ютар з 426, біскуп з 430)

Прыкладна ў 450 годзе кафедра знікла.

Саборы ў Гіпоне

У Гіпоне адбыліся тры царкоўныя саборы (393, 394, 426), а таксама яшчэ сіноды (у 397 (дзве сесіі, у чэрвені і верасні) і 401 гадах) — усе пры Святым Аўгусціне.

Старажытныя сіноды ў Афрыцы праводзіліся, за рэдкім выключэннем (Гіпон (393); Мілевум (402)), у Карфагене. З лістоў Святога Кіпрыяна вядома, што, акрамя часу ганенняў, афрыканскія епіскапы сустракаліся па меншай меры раз на год (вясной), а часам і восенню. 6-7 сінодаў, напрыклад, былі праведзеныя пад старшынствам Святога Кіпрыяна. На працягу дзесяцігоддзя яго служэння (249—258) і больш 15 гадоў пры Святым Аўрэліі (391—429). Гіпонскі сінод ў 393 годзе загадаў праводзіць агульны сход штогод, але гэта было палічана занадта цяжкім для епіскапаў, і на Карфагенскім сінодзе 407 года было вырашана праводзіць агульны сход толькі тады, калі гэта неабходна для патрэб ўсёй Афрыкі, і яно павінна было праводзіцца ў найбольш зручным для гэтай мэты месцы. Не ўсе епіскапы краіны былі абавязаныя ўдзельнічаць на агульным сінодзе. На сінодзе Гіпона (393) было загадана, каб з кожнай епархіі дасылаліся прадстаўнікі епіскапаў, калі яны самі не могуць удзельнічаць. З Трыпалі патрабаваўся толькі адзін, з-за беднасці біскупаў гэтай дыяцэзіі. На сінодзе Гіпона (393), а затым на сінодзе (397) у Карфагене быў складзены спіс кніг Святога Пісання, і гэтыя кнігі (у тым ліку некаторыя, якія лічыліся пратэстантамі апакрыфічнымі) дагэтуль лічацца Каталіцкай Царквой — канонам.

Тытульная кафедра

Дыяцэзія Гіпона была намінальна адроджана ў 1400 годзе як рымска-каталіцкая тытульная дыяцэзія, для якога не было зарэгістравана ніводнага біскупа. Ён спыніў сваё існаванне 23 верасня 1867 года, калі пасад быў афіцыйна аб’яднаны з рыма-каталіцай дыяцэзіяй Канстанціны.

Зноскі

  1. Merrills, Andrew; Miles, Richard (2009). The Vandals. John Wiley & Sons. ISBN 978-1-4443-1808-1. https://books.google.com/books?id=yTIHPoyMOFYC.
  2. McKitterick, Rosamond (2015-05-21). The New Cambridge Medieval History: Volume 2, c.700-c.900. ISBN 9781107460416.
  3. Portalié, Eugène (1907). “St. Augustine of Hippo”. Каталіцкая энцыклапедыя. 2.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be