Дабрамыслінскі сельсавет
Дабрамы́слінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дабрамыслі.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабрамысленскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабрамысль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Выдрэйскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Бор, Мар’янова і Рэчкі)[1], якая 1 красавіка 1960 года перададзена ў склад Крынкаўскага сельсавета[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Дабрамыслінскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета тэрыторыя скасаванага Горбаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1, Горбава 2, Малькава і Сітна)[3]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Жалудова і Ціханава[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2213 чалавек[5], з іх 83,1 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 2,3 % — украінцы, 0,7 % — малдаване[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лёзненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лёзненскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.