wd wp Пошук:

Дабромысленскі сельсавет

Дабро́мысленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Дабромысль. Колькасць двароў — 549, колькасць жыхароў — 1275.

Старшыня — Шаўчук Нікалай Міхайлавіч[1], кіраўнік спраў — Данчанка Жанна Міхайлаўна[1].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Волькаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1319 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы[4].

Населеныя пункты

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be