wd wp Пошук:

Дагда

Да́гда (лат.: Dagda) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на возеры Дагда. Адміністрацыйны цэнтр Дагдскага краю. Насельніцтва 2 563 (2008). Знаходзіцца за 267 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, каля беларуска-латвійскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе КраслаўкаЛюцын.

Гісторыя

  • XVII ст.: узнікла як паселішча гандляроў і рамеснікаў.
  • XIX ст.: мястэчка ў складзе Віцебскай губерні, уладанне Буйніцкіх.
  • 1878: у Дагдзе было 50 будынкаў і 455 жыхароў, працавала паштовая станцыя[4].
  • 1992: атрымала статус горада.
  • 2009: цэнтр аднайменнага краю.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

У Дагдзе прайшло дзяцінства філосафа Мікалая Лоскага.

Зноскі

  1. 1 2 Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 25 лютага 2021.
  2. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
  3. http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls
  4. Dagda // Дагда // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom I (Aa — Dereneczna), 1880 (польск.)  S. 892

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be