wd wp Пошук:

Дакудаўскі сельсавет (Лідскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дакудаўскі сельсавет.

Даку́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дакудава 1. Плошча — 113,5 км².

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад Траццякоўскага сельсавета перададзены вёскі Боркі і Скаменны Бор[1]. 18 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Траццякоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 640 чалавек[3], з іх 75,2 % — беларусы, 18,0 % — палякі, 5,2 % — рускія[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be