Даманаўскі сельсавет
Дама́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Даманава.
Колькасць двароў — 720, колькасць жыхароў — 1541.
Старшыня — Казленя Сяргей Грыгор’явіч[1], кіраўнік спраў — Мархель Жанна Вячаславаўна[1].
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Быценскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2092 чалавекі[3], з іх 91,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія[4].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Даманава, вёскі Вішнёўка, Дабрынева і Каханова.
Зноскі
- 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.