Дамачаўскі раён
Дамачаўскі раён. Існаваў у 1940 — 1956 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Брэсцкай вобласці. Цэнтр — г.п. Дамачава. Плошча 0,5 тыс. га. 1 мая 1940 г. на тэрыторыі раёна ўтвораны г. п. Тамашоўка. 12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 7 сельсаветаў: Дубіцкі, Камароўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Падлужскі, Прыбараўскі і Чэрскі, гарадскі пасёлак Тамашоўка набыў статус рабочага пасёлка. 10 сакавіка 1954 года рабочы пасёлак Тамашоўка скасаваны.
16 ліпеня 1954 г. да раёна далучаны Страдзецкі сельсавет Брэсцкага раёна, скасаваны Дубіцкі, Падлужскі і Прыбараўскі сельсаветы, утвораны Ліпінкаўскі сельсавет, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, Камароўскі сельсавет — у Тамашоўскі. 17 снежня 1956 г. раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Брэсцкага раёна[1].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: У 2 т. — Мн., 1985 — 1987.
- Камінскі, М. Дамачаўскі раён / Мікалай Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 201. — ISBN 985-11-0041-2.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.