wd wp Пошук:

Дарагабуж

Дарагабу́ж (руск.: Дорогобуж) — горад (з 1150 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 11,47 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1150 годзе.

Горад размешчаны на правым рацэ Дняпро, за 113 км на ад Смаленска. Ільнаперапрацоўчы, сыраробны заводы, цагельня, хлебазавод. Вытворчасць мэблі. Лясгас, друкарня. Завод аміячных угнаенняў.

Гісторыя

Заснаваны смаленскім князем Расціславам Мсціславічам нейдзе ў 1150-х гадах. Упершыню Дарагабуж згадваецца ў грамаце 1210–17 гг. сярод гарадоў Смаленскага княства.

1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Дарагабуж уключаўся ў склад Беларускай ССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[2], аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР.

У часы Вялікай Айчыннай вайны 5 кастрычніка 1941 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У ходзе Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі, 1314 лютага 1942 года горад быў вызвалены савецкімі партызанскімі атрадамі «Ураган», «Дзед», «Дзядуля», С. У. Грышына. З 15 лютага да 7 чэрвеня 1942 года горад быў пад кантролем савецкіх войскаў.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010 года
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гошчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дарагабужскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be