Дварышчанскі сельсавет (Расонскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дварышчанскі сельсавет. Двары́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дворышча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чырванаборскі сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чырванабор’е. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Расонскага раёнаў Полацкай акругі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дворышча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. 7 чэрвеня 1968 года перайменаваны ў Дварышчанскі сельсавет[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Краснапольскага (12 населеных пунктаў: Байдзіна, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум, Трыполле) і Янкавіцкага (2 населеныя пункты: Межна і Чаропаўка) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дрэтунскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна (Полацкая акруга) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расонскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.