Дзмітровіцкі сельсавет
Дзмітро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дзмітровічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навіцкавіцкага сельсавета[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Пашукоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Гулевічы, Клепачы, Навіцкавічы, Ступічава, Чарнакі, Шышова і Яменка)[2]. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ражкоўскага сельсавета, вёскі Бялёва, Сарава і Старышова перададзены са складу Ратайчыцкага сельсавета[3]. 14 красавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Агародніцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы), у склад новаўтворанага Камянюцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бародзічы, Белая, Гарошкаўка II, Елінскі Бор, Занавіны, Каменюкі, Пастухова Балота і Плянта)[4]. 24 верасня 1998 года ў склад Камянюцкага сельсавета перададзены вёскі Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча Малое[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекі[6], з іх 86,7 % — беларусы, 7,4 % — украінцы, 4,4 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. №87 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Камянецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.