Дзмітровічы
Дзмітро́вічы[1] (трансліт.: Dzmitrovičy, руск.: Дмитровичи) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзмітровіцкага сельсавета. У аграгарадку 243 гаспадаркі (2005)[2], 588 жыхароў (2010)[3]. Цэнтр ААТ «Камянецкая пушча».
Дзмітровічы размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Каменца, за 49 км на поўнач ад Брэста, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Баранавічы — Брэст). Праз вёску праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэння Р83 Брэст—Каменец—Каменюкі.
Гісторыя
У канцы XVI стагоддзя вёска ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У 1786 годзе пабудавана драўляная Спаса-Праабражэнская царква.
У 1795 годзе ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.
У першай палове XIX стагоддзя сяло ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Адносілася да фальварка Ямна маёнтка Дамброва. У 1847 годзе, паводле інвентара — уладанне памешчыкаў Сівераў і Бахмецьевай, у сяле 311 наяўных сялянскіх душ, 344 дзесяціны ворыўнай, 28 дзесяцінаў сядзібнай зямлі.
У 1860-я гады — у Дзмітравіцкай воласці тых жа павета і губерні. У 1885 годзе — сяло, 42 двары, 399 жыхароў, валасное ўпраўленне, праваслаўная царква, школа, за 1 вярсту ў сядзібе Ямна віназавод. У 1897 годзе, паводле перапісу, 74 двары, 498 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. Пры сяле знаходзілася сядзіба Андрэя Жуковіча, 1 двор, 3 жыхары.
У 1905 годзе 560 жыхароў, у народным вучылішчы 97 навучэнцаў. У 1921 годзе ў выніку Польска-савецкай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора апынулася ў складзе Польшчы, сяло, цэнтр Дзмітравіцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1923 годзе 89 двароў, 402 жыхары. У 1939 годзе ў выніку польскага пахода Чырвонай арміі ўвайшло ў склад Брэсцкай вобласці БССР.
У 1940 годзе — вёска, цэнтр Дзмітравіцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 121 двор, 614 жыхароў, 7-гадовая школа, бетонны завод, маслазавод, пошта. У склад сельсавета ўваходзілі 16 паселішчаў (648 двароў, 3542 жыхары). Цягам Другой сусветнай вайны на франтах загінулі і зніклі без вестак 25 жыхароў вёскі. У 1950 годзе — цэнтр узбуйненага калгасу імя Дзімітрава. У 1959 годзе на землях калгаса створаны саўгас «Белавежскі». У 1960 годзе ў вёсцы 372 жыхары. З 1964 года — цэнтр саўгаса імя Дзімітрава (у 1991 рэарганізаваны ў калгас). У 1964 годзе налічвалася 616 жыхароў.
Славутасці
- Спаса-Праабражэнская царква (1786 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000347шыфр 112Г000347.
Вядомыя асобы
- Макар Паўлавіч Абрамчук (1898—1937) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.
- Данііл (Юзьвюк) (1880—1965) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дзмі́травічы
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 43
- ↑ Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(руск.) (недаступная спасылка). Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь (8 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2017. Праверана 4 снежня 2015.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 43—44.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітровічы
- Дзмітровічы на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.