wd wp Пошук:

Дзяржынскі сельсавет (Лельчыцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзяржынскі сельсавет.

Дзяржы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяржынск (да 1931 года — вёска Радзілавічы).

Створаны 25 снежня 1930 года як Радзілавіцкі (Радзівілавіцкі) сельсавет у складзе Тураўскага раёна шляхам вылучэння з Букчанскага сельсавета. 11 лістапада 1931 года перайменаваны ў Дзяржынскі, цэнтр перанесены ў вёску Дзяржынск.

З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі, з 15 студзеня 1938 года — у Палескай вобласці, 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна з 17 красавіка 1962 года ў складзе Лельчыцкага раёна (з 25 снежня 1962 па 6 студзеня 1965 года — у Мазырскім раёне).

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 812 чалавек[1], з іх 99,5 % — беларусы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Тураўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1930 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лельчыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be