wd wp Пошук:

Дзімітраўград (Расія)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзімітраўград.

Дзімі́траўград (руск.: Димитровград) — горад (з 1954 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мелякескага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 127,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 17 стагоддзі.

Горад размешчаны на левабярэжжы Куйбышаўскага вадасховішча пры ўпадзенні ў яго ракі Вялікі Чарамшан, за 80 км ад Ульянаўска.

Асноўнае прадпрыемства — НДІ атамных рэактараў. Таксама ёсць аўтаагрэгатны завод, завод «Дзімітраўградхіммаш», «Дзімітраўградбуд». У горадзе шырока развітая тэкстыльная прамысловасць: фабрыка дывановых вырабаў «Ковротекс», панчошна-шкарпэткавая фабрыка «Алімп», прадпрыемства са 100-гадовай гісторыяй «Мелякеская прадзільна-ткацкая мануфактура». Харчовая прамысловасць прадстаўленая буйнейшым у Паволжы мясакамбінатам «Дзіком», шырокі асартымент малочнай прадукцыяй выпускае фірма «Бія-Тон».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 30.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be