Доль
Доль (фр.: Dole) — горад на ўсходзе Францыі ў рэгіёне Бургундыя — Франш-Кантэ. Былая сталіца гістарычнай вобласці Франш-Кантэ. Родны горад Луі Пастэра. Размешчаны на рацэ Ду і канале Рэйн — Рона.
Гісторыя
Час заснавання горада невядомы. Археалагічныя раскопкі паказваюць на існаванне побач з цяперашнім горадам кельцкага паселішча, якое, верагодна, было перанесена на гэтае месца ў рымскую эпоху.
Найбольшага росквіту горад атрымлівае ў XV стагоддзі, калі ім валодаюць герцагі Бургундскай галіны дынастыі Валуа. Але пасля смерці апошняга з іх, Карла Смелага, у ходзе вайны за яго спадчыну найміты Людовіка XI разрабавалі і практычна знішчылі горад, разбурыўшы большасць будынкаў і знішчыўшы шмат яго жыхароў. У 1493 годзе горад у складзе графства вернуты спадчыннікам Карла Смелага Габсбургам і неўзабаве быў адноўлены ў гатычным стылі.
У 1670-х гадах пасля некалькіх аблог горад перайшоў у рукі Людовіка XIV. Мясцовы парламент і Бургундскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1423 годзе, былі пераведзены ў Безансон. Доль з тых часоў стаў невялікім правінцыйным горадам.
Зноскі
- ↑ база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доль
Катэгорыя·Населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бераставіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бяшчадскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Валоўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Любэшыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ліманоўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пулаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сьрэмскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Турыйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1509 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.