Маластралкоўскі сельсавет
Маластралко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Стралкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малыя Стралкі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён, з 5 красавіка 1936 года ў складзе Рагачоўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красніца. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Стралкі[1]. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзецкага (4 населеныя пункты: вёскі Вялікія Стралкі, Замокраўе, Каменка Стралкоўская і Малыя Стралкі) і Гадзілавіцкага (3 населеныя пункты: вёскі Княжынка, Красніца і Куставіца) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Доўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.