Дуала
Дуала — найбуйнейшы горад Камеруна, яго эканамічная сталіца, цэнтр прыбярэжнага рэгіёна і дэпартамента Вуры. Насельніцтва - 1494,7 тыс. чалавек (дадзеныя 2001 года). Насельніцтва агламерацыі - звыш 2 мільёнаў чалавек.
Геаграфія
Горад Дуала размешчаны ў заходняй частцы Камеруна, у 250 кіламетрах на захад ад Яўндэ, у 24 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, па берагах эстуарыя ракі Вуры. Паўднёвая, вялікая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Паўночную, партовую частку звязвае з паўднёвай мост Банаберы. Горад Дуала злучаны чыгункамі з гарадамі Яўндэ, Эдэа, Нконгсамба, Нгаундэрэ і Кумба.
Гісторыя
Першымі еўрапейцамі, якія з’явіліся ў раёне сучаснай Дуалы, былі партугальцы ў 1472 годзе. Каля 1650 года на тэрыторыі сучаснай Дуалы ўзнікла паселішча народа дуала. У XVIII стагоддзі паселішча зрабілася цэнтрам трансатлантычнага гандлю нявольнікамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды прыбываюць англійскія місіянеры.
Гарады-пабрацімы
Агадыр, Марока (2013)
Акхісар, Турцыя
Віндхук, Намібія (2000)
Дакар, Сенегал (1994)
Дурбан, ПАР (2015)
Ньюарк, ЗША
Рым, Італія
Сфакс, Туніс (1997)
Тайюань, Кітай (1999)
Трыест, Італія (1971)
Уагадугу, Буркіна-Фасо (2012)
Філадэльфія, ЗША (1986)
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Вобга Цьянчэн, беларускі футбаліст
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.