wd wp Пошук:

Віндхук

Віндхук (англ.: Windhoek) — сталіца і найбуйны горад Намібіі. Насельніцтва складае 233 529 чалавек (2001). Віндхук з’яўляецца сацыяльным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Штаб-кватэры кожнага намібійскага нацыянальнага прадпрыемства, дзяржаўнага органа, адукацыйных і культурных устаноў знаходзіцца тут.

Этымалогія

Паштовая марка імперскай пошты для нямецкай Паўднёва-Заходняй Афрыкі з паштовым штэмпелем Віндхук

Слова «Windhoek» адбылося з афрыкаанса і азначае «ветраны куток» (ням.: Windecke). Упершыню гэта назва, пасля шматлікіх пераймензванняў, была выкарыстана ў лісце Яна Ёнкера Афрыканера, шостага правадыра нама.

Раней, на мове гэтага племя Віндхук называўся ǀAi-ǁGams («гарачая крыніца»). Горад быў названы так, таму што непадалёку знаходзілася геатэрмальная крыніца. Па гэтай жа прычыне на мове ачыгерэра ён быў названы Otjomuise («месца пары»)[1].

Гісторыя

Віндхук у канцы XIX стагоддзя

Паселішча на месцы Віндхука пад уладай правадыра нама ўзнікла ў 1800 годзе, але афіцыйнай датай заснавання горада лічыцца 1890 год, калі ён быў абвешчаны сталіцай Германскай Паўднёва-Заходняй Афрыкі. З пачатку Першай сусветнай вайны і да 21 сакавіка 1990 года Віндхук знаходзіўся пад уладай ПАР. Пасля абвяшчэння незалежнасці 21 сакавіка 1990 года горад стаў сталіцай Намібіі.

Клімат

Горад размешчаны ў паўпустынным кліматычным рэгіёне. Падчас летніх месяцаў днём варта сухая спякота, ночы халаднаватыя. Максімальная дзённая тэмпература ўлетку — 31 °C. Узімку (месяцы чэрвень, ліпень і жнівень) звычайна выпадае невялікая колькасць дажджу. Мінімальная тэмпература вагаецца ад 5 °C да 18 °C. Ночы халодныя, але тэмпература рэдка падае ніжэй нуля і амаль ніколі не ідзе снег. Максімальная тэмпература днём — каля 20 °C.

Сярэднегадавая тэмпература, 19,47 °C, з’яўляецца адносна высокай для горада, размешчанага на такой вышыні на мяжы трапічнай зоны. Гэта абумоўлена дамінаваннем цёплага паўночнага паветранага цячэння і горамі, размешчаным на поўдзень ад горада, якія надзейна абараняюць Віндхук ад халодных паўднёвых ветраў.

Сярэднегадавая колькасць ападкаў, каля 330 мм, не дазваляе развіццё садоў і зялёных насаджэнняў у горадзе без інтэнсіўнага штучнага паліву. У раёне горада пераважае стэпавая расліннасць са шматлікімі кустамі. Часта здараюцца засухі.

Клімат Віндхука
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 30,3 28,7 27,4 25,8 23,4 20,7 21,2 23,8 27,5 29,3 30,2 31,4 26,6
Сярэдняя тэмпература, °C 24,0 22,8 21,7 19,3 16,6 13,8 14,1 16,3 20,0 22,0 23,2 24,3 19,8
Сярэдні мінімум, °C 17,7 17,0 15,9 12,9 9,8 6,9 6,9 8,9 12,4 14,7 16,2 17,2 13,0
Норма ападкаў, мм 85,6 91,4 69,6 35,1 5,9 1,5 0,1 1,1 4,4 13,1 29,3 30,7 332,7
Крыніца: msn.com

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Menges, Werner. Windhoek?! Rather make that Otjomuise (нявызн.) (12 мая, 2005 год).
  2. https://landesportal.bremen.de/bund-europa-international/die-hansestadt-international
  3. https://www.rathaus.bremen.de/linkliste_referat_32-6286#Partnerstädte
  4. http://wb.nanjing.gov.cn/njszfwsbgs/201810/t20181023_616096.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be