Дубляны (горад)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубляны. Дубляны (укр.: Дубляни) — горад у Львоўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Падпарадкаваны Львоўскаму гарадскому савету, з’яўляецца часткай Львоўскай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады і Львоўскай агламерацыі.
Гісторыя
Першая гістарычная згадка пра Дубляны датуецца 1468 г. Назва паходзіць ад дубовых лясоў, якіх тады было шмат у гэтай мясцовасці.
Гістарычна паселішча належала да Львоўскага павета. У ім ў 1880 г. было 95 дамоў і 655 жыхароў. Былі аднакласная школа, сельскагаспадарчая школа і рэгіянальная практычная школа гаспадарчых наглядчыкаў (эканомаў). Дубляны былі ўласнасцю Галіцкага гаспадарчага таварыства.
Адміністратыўнае падпарадкаванне Дублянаў неаднаразова змянялася. Так, пасля Другой сусветнай вайны Дубляны належалі да Львоўскага сельскага раёна, пасля да Бруховіцкага раёна, у 1958—1960 гадах — да Кулікоўскага, далей да Несцераўскага, Каменка-Бугскага, зноў Несцераўскага раёна.
Сучаснасць
З 1991 г. горад Дубляны належыць да Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці. Аднак, спецыялісты ў сферы кіравання і навукоўцы ўжо неаднаразова адзначалі мэтазгоднасць уключэння Дублянаў у склад тэрыторыі, падпарадкаванай Львоўскаму гарадскому савету, што неабходна для далейшага развіцця.
Па дадзеных Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны, па стане на 1 студзеня 2017 г. насельніцтва горада склала 10 209 чалавек. Падчас апошняга перапісу насельніцтва, які прайшоў у 2001 годзе, насельніцтва складала 8,5 тысяч жыхароў.
Штогод у Дублянах рэгіструецца каля 57 шлюбаў і адбываецца прыкладна 13 разводаў. Каэфіцыент шлюбнасці на 1000 чалавек насельніцтва складае 5,4, а каэфіцыент разводаў на 1000 чалавек насельніцтва — 1,2.
У Дублянах дзейнічае адна дашкольная навучальная ўстанова — Дублянскі дзіцячы сад № 1, адна сярэдняя навучальная ўстанова — Дублянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1. У горадзе таксама працуе Дзіцячая школа мастацтваў імя С. Турчака. У Дублянах размешчаны Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт — адзін з самых старажытных і самых прэстыжных у краіне ў сферы аграрнай адукацыі.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Львоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.