Дубовіца (Шумяцкі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубовіца. Дубовіца[1] (руск.: Дубовица) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Азёрнага сельскага паселішча.
Гісторыя
У XVII стагоддзі тут знаходзілася шляхецкая сядзіба Галынскіх. На абрывістым беразе ракі Асцёр стаяў панскі маёнтак і размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, быў пасаджаны сад і разбіты парк, выкапана возера, узведзены замак і пабудаваны касцёл, які пасля паўстання 1863—1864 гадоў перабудавалі ў праваслаўны храм.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.