Дукорскі сельсавет
Дуко́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дукора.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дрычынскага сельсавета (23 населеныя пункты: аграгарадок Дрычын, вёскі Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Граддзё, Груд, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут і Янкава)[1]. 28 лютага 2014 года вёска Вясёлае, якая раней уваходзіла ў склад скасаванага Дрычынскага сельсавета, перайменавана ў Вясёлае 2[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1900 чалавек[3], з іх 89,6 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,9 % — украінцы[4].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 28 февраля 2014 г. № 203 О переименовании деревни Весёлое Дукорского сельсовета
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 9, 126, 367. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.