wd wp Пошук:

Дусмяніс

Ду́смяніс[1] (літ.: Dusmenys, традыцыйная беларуская назва — Дусьмяны) — вёска ў Тракайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Онушкіскай сянюніі. Размешчана на паўночна-ўсходнім беразе возера Дзіджуліс[lt]. Насельніцтва на 2001 год — 181 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Дусьмяны датуецца 1493 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1523 годзе ўпамінаецца сядзіба ў Дусьмянах.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дусьмяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Дусьмянах было 22 будынкі.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Дусьмяны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 200 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 181 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святых Апосталаў Сымона і Іуды Тадэвуша (1818)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Wejssenhof J. Duśmiany // Słownik geograficzny… T. II. — Warszawa, 1881. S. 231.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Тракайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be