Дусятас
Дусятас (літ.: Dusetos, традыцыйная беларуская назва — Дусяты) — горад у Зарасайскім раёне Уцянскага павета Літвы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дусятаскай сянюніі. Адзін з самых маленькіх гарадоў Літвы. Насельніцтва 794 чалавека (2010 год)[2].
Геаграфія
Размешчаны ў 30 км ад горада Зарасай і ў 134 км ад Вільнюса на беразе возера Сартай[3].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1520 годзе. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі адышоў да Расійскай імперыі. Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй. Да 1917 года насіў назву Дусяты[3].
З 1918 года па 1940 год уваходзіў у склад Літвы. З 1940 года па 1991 года ў складзе Літоўскай ССР, СССР. Правы горада атрымаў у 1950 годзе[3]. З 1950 па 1959 год быў цэнтрам Дусятаскага раёна.
З 1991 года ў складзе Літвы. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнай сянюніі. У 1999 годзе атрымаў герб.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва Дусятаса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1811 | 1897 | 1923 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2010 | ||||
жыхароў | 907 | 1 278 | 1 164 | 1 806 | 1 600 | 1 357 | 1 184 | 914 | 794 | ||||
Эканоміка
У горадзе знаходзіцца конны завод[3].
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Švč. Trejybės bažnyčia; 1888)
- Парк скульптур, адкрыты ў 2008 годзе[2]
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — Statistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- 1 2 Дусятас на сайце Зарасайскага раёна Архівавана 1 лютага 2016. (літ.)
- 1 2 3 4 БЭС
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дусятас
- Віртуальны тур па Дусятас (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Зарасайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.