Дэбальцэвэ
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дэбальцэвэ.
Дэба́льцэвэ (укр.: Дебальцеве, руск.: Дебальцево) — горад на ўсходзе Украіны, у Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны. Насельніцтва 25,2 тыс. чал. (2015)[3]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецка.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[4].
Гісторыя
Дэбальцэвэ заснавана ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. Статус горада пасёлак атрымаў у 1938 годзе.
У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чэрэмхі» (укр.: Черемхи) на паўночным усходзе горада, імя 50-годдзя Перамогі і «Східны» (укр.: Східний), у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фестывальны».
Сучасная Украіна
Асноўныя артыкулы: Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны і Баі за Дэбальцэвэ У 2014 годзе горад трапіў у зону ўзброенага канфлікту і некаторы час знаходзіўся пад кантролем непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. 21 ліпеня 2014 года ўлады ДНР заявілі пра страту кантролю над горадам[5]. 25 ліпеня паўстанцы контратакавалі ўкраінскія часці ў раёне горада[6]. 26 ліпеня паступалі паведамленні пра абстрэл горада ўкраінскімі сілавікамі з установак «Град»[7], напад вёўся з боку Світладарска[8]. 28 ліпеня ў Дэбальцэвэ мелі месца баі паміж атрадамі паўстанцаў і ўкраінскай арміяй[9]. 29 ліпеня ўкраінскім сілавікам удалося цалкам авалодаць горадам і ўтрымліваць яго.
23 студзеня 2015 года сілы прарасійскіх сепаратыстаў пачалі наступ на горад[10]. Баі працягваліся ў канцы студзеня і першай палове лютага. Сілы самаабвешчанай ДНР імкнуліся замкнуць УСУ і такім чынам утварыць «Дэбальцэўскі кацёл»[11]. Ад пачатку абстрэлаў горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і сувязі, мясцовыя жыхары хаваліся ў бамбасховішчах, камунальныя службы не працавалі[12]. 18 лютага Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войск з Дэбальцэва. Да 19 лютага ўкраінскія ваенныя пакінулі горад[13]. 21 лютага назіральнікі АБСЕ пад час наведвання Дэбальцэва зафіксавалі там шматлікія разбурэнні і прыкметы гуманітарнай катастрофы[14].
Клімат
Клімат Дэбальцэвэ | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −4 | −3,3 | 1,9 | 13,1 | 20,4 | 24,2 | 26,4 | 25,5 | 19,9 | 11,1 | 3,6 | −1,4 | 11,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −7 | −6,5 | −1,5 | 8,0 | 15,0 | 18,8 | 20,9 | 19,9 | 14,3 | 6,6 | 0,7 | −3,9 | 7,1 |
Сярэдні мінімум, °C | −9,8 | −9,3 | −4,5 | 3,6 | 9,8 | 13,7 | 15,6 | 14,7 | 9,7 | 3,1 | −1,8 | −6,4 | 3,2 |
Норма ападкаў, мм | 47,2 | 38,8 | 34,5 | 40,8 | 43,8 | 61,5 | 57,6 | 48,3 | 31,2 | 43,7 | 44,6 | 52,1 | 545 |
Крыніца: World Climate |
Славутасці
- Вагоннае дэпо, адно з двух ва Украіне
- Дом навукі і тэхнікі вагоннага дэпо (вул. Калініна)
- ДКЧ (Палац Культуры Чыгуначнікаў)
- Спартыўны комплекс «Лакаматыў»
- Гарадскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Заводска)
- Клуб «Будаўнік» (вул. Касманаўціў)
- Дом культуры (пгт Міроніўскі, вул. Леніна)
- Чыгуначны вакзал (помнік архітэктуры XIX стагоддзя)
- Помнік воінам-інтэрнацыяналістам (вул. Радзянска)
- Помнік воінам-вызваліцелям ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Цэнтральная плошча)
- Помнік героям, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне (пас. Заводскы)
Зноскі
- ↑ Статистична інформація
- ↑ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року, Київ-2013 (pdf)
- ↑ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року, Київ-2015 (pdf)
- ↑ Розпорядження Кабінету Міністрів України від 7 листопада 2014 р. № 1085 “Про затвердження переліку населених пунктів, на території яких органи державної влади тимчасово не здійснюють свої повноваження, та переліку населених пунктів, що розташовані на лінії зіткнення”
- ↑ Прэм’ер ДНР: праціўнік сёння ўзяў горад Дэбальцэвэ, атакуе паўночныя прыгарады Данецка і сам Данецк (відэа)
- ↑ «ДНР»: у Дэбальцэвэ разгромлены блокпост украінскай арміі // pressorg24.com
- ↑ Апалчэнцы абвінавацілі ўкраінскую армію ў выкарыстанні фосфарных бомбаў Архівавана 12 кастрычніка 2014. // РБК
- ↑ Украінская армія вызваляе Дэбальцэвэ // pressorg24.com — СМІ
- ↑ Украінскія сілавікі ўвайшлі ў Дэбальцэвэ // fontanka.ru
- ↑ Апалчэнцы паведамілі пра цяжкія баі пад Дэбальцэвэ — ёсць загінулыя
- ↑ Ситуація на Дебальцівському напрямку залишається найбільш напруженою (нявызн.), Украінская праўда (27.01.15).
- ↑ У Дэбальцэвэ няма святла, воды і цяпла. Людзі рыхтуюць ежу на агні каля пад’ездаў (нявызн.) (Галаўкам). Архівавана 28 студзеня 2015.
- ↑ http://www.unian.ua/war/1046257-poroshenku-dopovili-pro-zavershennya-vivedennya-viysk-iz-debaltsevogo-ostanniy-boets-zalishiv-misto.html
- ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/1784776
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэбальцэвэ
Катэгорыя·Населеныя пункты Васылькіўскага раёна (Днепрапятроўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1878 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.