Дэражня
Дэражня[1] (укр.: Деражня) — горад у Дэражнянскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр, чыгуначная станцыя на лініі Хмяльніцкі - Жмэрынка.
Гісторыя
Дэражня заснавана ў 1431 г. У 1469 г. яна належала Яну Адравонжу. У XVI ст. Дэражня ўваходзіла ў каралеўшчыну (г.зн. з’яўлялася ўласнасцю караля), што належала Барскаму староству.
У турэцкіх дакументах 1542 г. паказана, што Дэражня - гэта маленькае казацкае паселішча. У 1552 г. тут жыло ўсяго 11 чалавек, 4 з якіх загінулі ад эпідэміі.
У часы Рэчы Паспалітай, магчыма, у 1598 або 1615 гг., паселішча атрымала гарадскія правы. У 1614 г. мястэчка атрымаўла магдэбургскае права па просьбе старасты Жалкеўскага. Пазней яно было падорана гетману Івану Выгоўскаму.
Прыкладна тады ж, у першай палове XVII ст., у Дэражне была пабудавана крэпасць, якая, верагодна, была земляной. У самым пачатку паўстання Хмяльніцкага 1648 г. Дэражня была захоплена казакамі. У 1672 г. яна перайшла пад уладу Турцыі. У 1682 г. войскі Яна Сабескага вызвалілі Дэражню ад туркаў.
У 1792 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Дэражня адышла да Лэтычыўскага павета Падольскай губерні ў складзе Расійскай імперыі.
Падчас Першай сусветнай вайны Дэражня была вузлом забеспячэння на фронт, калі эшалоны праходзілі станцыю Дэражня кожныя 15 хвілін.
29 ліпеня 1919 г. сіламі 7-й Львоўскай брыгады II-га корпуса Украінскай Галіцкай арміі горад быў вызвалены ад бальшавікоў. У горадзе некаторы час летам 1919 г. размяшчалася стаўка Галоўнага камандавання Украінскай Галіцкай арміі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Дэражнянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Наваград-Валынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Хмяльніцкай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Ямпільскага раёна (Сумская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Хмяльніцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.