Жамайчу Калварыя
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калварыя. Жама́йчу Калвары́я (літ.: Žemaičių Kalvarija), традыцыйная беларуская назва — Кальва́рыя Жамо́йцкая — мястэчка ў Плунгскім раёне Цяльшэйскага павета Літвы, на рацэ Вардува. Адміністрацыйны цэнтр Жамайчу-Калварыйскай сянюніі. Насельніцтва 798 чал. (2001). Знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 26 км ад Плунге. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Кальварыя Жамойцкая — адзін з галоўных культурных і рэлігійных цэнтраў Жамойці.
Гісторыя
Да сярядзіны XVII стагоддзя мела назву Горды (вядомыя з 1253 года), у складзе Жамойці[1]. У сярэдзіне XVI стагоддзі тут збудавалі касцёл.
У 1637 годзе жамойцкі біскуп Юрый Тышкевіч заснаваў у Гордах кляштар дамініканцаў (з 1644 года дзейнічала школа). У 1639—1642 гадах збудаваў новы касцёл і крыжовы шлях даўжынёй 7 км з 19 стацыямі, які ішоў дадолу праз 7 гораў: Бярозавую, Жвіравую, Св. Яна, Шатрыйскую, Піўнічную, Крыжовую і Св. Алены.
У 1642 годзе Тышкевіч заснаваў мястэчка Кальварыя Жамойцкая. У 1750 годзе тут збудавалі новы мураваны касцёл. Станам на 1789 год у мястэчку было 74 дымы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Славутасці
- Касцёл Візытацыі Найсв. Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (XVIII ст.)
- Капліцы-стацыі Крыжовага шляху (XVIII—XIX стст.)
Галерэя
Зноскі
Літаратура
- Кальварыя Жамойцкая // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 253. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Kalwarya Żmujdzka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 712
- Кальвария // Жамайчу Калварыя // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жамайчу Калварыя
Катэгорыя·Населеныя пункты Плунгскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.