Жамайчу Наўміесціс
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новае Места (значэнні). Жамайчу Наўміесціс (літ.: Žemaičių Naumiestis) — мястэчка ў Шылуцкім раёне Клайпедскага павета Літвы, за 14 км на ўсход ад Шылуце[1]. Цэнтр Жамайчу-Наўміесціскага староства.
Гісторыя
Вядомае з XVII стагоддзя як Новае Места. Згадваецца з 1650 года[1]. У 1792 годзе атрымаў гарадскія правы.
У час знаходжання ў складзе Расійскай імперыі ў 1881 годзе быў перайменаваны ў Аляксандраўск.
У 1919 годзе стаў часткай Літвы і ўвайшоў у Таўрагскі павет. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1947 годзе Жамайчу-Наўміесціс быў перададзены ў Шылуцкі павет. У 1950 годзе Жамайчу-Наўміесціс увайшоў у Шылуцкі раён Клайпедскай вобласці. У 1953 годзе Клайпедская вобласць была скасавана і Шылуцкі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне Літоўскай ССР. У 1958 годзе Жамайчу-Наўміесціс атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1995 годзе Жамайчу-Наўміесціс быў пазбаўлены статусу пасёлка гарадскога тыпу і стаў мястэчкам.
Насельніцтва
Насельніцтва складае 1373 жыхароў (2011)[1].
1959[2] | 1970[3] | 1979[4] | 1989[5] | 2001 |
---|---|---|---|---|
1474 | 1807 | 2034 | 1814 | 1716 |
Вядомыя асобы
- Марцінас Мажвідас (~1510-1563) — літоўскі першадрукар, пісьменнік.
Зноскі
- 1 2 3 VLE
- ↑ Перепись-1959 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012.
- ↑ Перепись-1970 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2013.
- ↑ Перепись-1979 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013.
- ↑ Перепись-1989 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012.
Спасылкі
- Žemačių Naũmiestis(літ.) . Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (26 чэрвеня 2014). Праверана 25 лютага 2018.
Катэгорыя·Населеныя пункты Шылуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.