Жукі (гміна Заблудаў)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жукі.
Жукі́ (польск.: Żuki, на мясцовай беларускай гаворцы: Жукі́[1]) — вёска ва ўсходняй Польшчы, у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Успення Божай Маці ў Заблудаве[2]) ды палякі-каталікі (парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]).
Гісторыя
Першыя згадкі пра сённяшнюю вёску адносяцца да канца XV стагоддзя, калі над ракой Туросьнай пражывалі мужыкі Жаўко і Жук[1]. Пасля вёска была ўключаная ў склад заблудаўскага графства Радзівілаў[4]. У міжваенны перыяд Жукі належалі гміне Заблудаў Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 136 жыхароў (30 каталікоў і 106 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5].
Зноскі
- 1 2 Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 233
- ↑ Michał Bołtryk Архіўная копія(польск.) (недаступная спасылка). Przegląd Prawosławny (6 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 11 чэрвеня 2016.
- ↑ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów)(польск.) . Archidiecezja Białostocka (6 лютага 2007). Праверана 14 студзеня 2016.
- ↑ Józef Maroszek Prawa i przywileje miasta i dóbr ziemskich Zabłudów (XV-XVIII w.)(польск.) . Białystok: Dział Wydawnictw Filii Uniwersytetu Warszawskiego (6 лютага 1994). Праверана 14 студзеня 2016.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18(польск.) (6 лютага 1924). Праверана 14 студзеня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беластоцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.